Сёння БАТЭ правядзе другі матч з "Астаной" у Лізе Еўропы

Сёння БАТЭ правядзе другі матч з "Астаной" у Лізе Еўропы

29 жніўня на "Барысаў-Арэне" пройдзе матч плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Мясцовы клуб БАТЭ будзе прымаць у сябе ў гасцях "Астану" з Казахстана. Гульня пачнецца ў 20:00. 

У першай сустрэчы БАТЭ прайграў з лікам 0:3. Для выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы барысаўскаму клубу давядзецца вельмі моцна старацца. Трэнер каманды Аляксей Бага ў перадматчавым інтэрв'ю прызнаўся, што яго падапечным давядзецца ісці на рызыку: "Сапраўды, давядзецца напэўна рызыкаваць у пэўнай ступені. Але гэта павінна быць усё разумна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі