Сёння на Еўрапейскіх гульнях разыграюць 7 камплектаў медалёў
Сёння на Еўрапейскіх гульнях у Мінску разыграюць першыя 7 камплектаў медалёў. Беларуская зборная мае шансы на поспех у мастацкай гімнастыцы — у індывідуальным мнагабор’і выступіць Кацярына Галкіна. Таксама на ўзнагароды прэтэндуюць самбісты — ад нашай краіны выстаўлена дзевяць атлетаў у розных вагавых катэгорыях. У дзюдо за ўзнагароды будуць змагацца 5 прадстаўнікоў нашай краіны.
У жаночай групавой шасэйнай велагонцы на 150 км выступіць каманда Алены Амялюсік, Ганны Церах, Таццяны шараковай, Анастасіі Колесавай і Таісіі Насковіч.
Апроч таго, беларусы будуць выступаць у спаборніцтвах па акрабатыцы, настольным тэнісе, стральбе з лука, кулявой стральбе і баскетболе 3х3.