Сёння павінны абвясціць прысуд прадпрымальніку Андрэю Бандарэнку

Бізнэсмена і сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Бандарэнку змясцілі пад варту два гады таму. Раней яго ўжо прызналі вінаватым у крадзяжы і махлярстве. За гэты час справу пераглядалі двойчы. Вырак, які вынясе сёння Мінскі гарадскі суд, таксама можна будзе абскардзіць.
 
У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але ў парламент не патрапіў. Палітык спрабаваў аспрэчыць вынікі галасавання, а ў выніку апынуўся за кратамі, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі