Сёння першае судна са збожжам павінна пакінуць Украіну

На мінулым тыдні Украіна і Расія падпісалі пагадненні з Турцыяй і ААН / pixabay
На мінулым тыдні Украіна і Расія падпісалі пагадненні з Турцыяй і ААН / pixabay

Першае судна са збожжам у пятніцу, 29 ліпеня, павінна пакінуць украінскі порт, цытуе ВВС прадстаўніка ААН Марціна Грыфітса.

Тыдзень таму былі падпісаныя два знакавыя пагадненні, якія мусілі забяспечыць аднаўленне экспарту збожжавых, што затрымаліся праз вайну ва ўкраінскіх партах. Украіна адмовілася падпісваць пагадненне з Расіяй наўпрост, таму адзін дакумент падпісалі Украіна, Турцыя і ААН, а другі, аналагічны, — Расія, Турцыя і ААН.

Украіна — адзін з найбуйнейшых у свеце экспарцёраў пшаніцы, і адсутнасць паставак літаральна паставіла бедныя краіны пад пагрозу голаду. Іншыя краіны адчулі рост коштаў на прадукты харчавання.

Сёння судна з збожжам павінна пакінуць гандлёвы порт "Чарнаморск" у Адэскай вобласці. Пагадненне прадугледжвае, што забяспечыць калідор, суправаджэнне і дагляд грузу павінен Сумесны каардынацыйны цэнтр, які кантралюе Турцыя. І паведамляецца, што "апошнія падрыхтоўкі" яшчэ не завершаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі