Сёння стане вядомы ўладальнік літаратурнай прэміі Гедройца
Цырымонія ўганаравання пераможцаў літаратурнай прэміі Гедройца адбудзецца сёння ў Мінску, у гатэлі Renaissance. Імпрэза пачнецца ў 19.00, уваход вольны.
Сёлета на галоўную ўзнагароду прэтэндуюць наступныя кнігі:
1. Андрэй Адамовіч “Таўсьціла і лешч”, Вільня, “Логвінаў”
2. Валянцін Акудовіч “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”, Вільня, “Логвінаў”
3. Альгерд Бахарэвіч “Белая муха, забойца мужчын”, Мінск, “Галіяфы”
4. Алесь Пашкевіч “Рух”, Мінск, “Кнігазбор”
5. Таня Скарынкіна “Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі”, Вільня, “Логвінаў”
6. Макс Шчур “Завяршыць гештальт”, Тэрнопаль, “Крок”
Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое — творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank. Сёлета сума ўзнагароды будзе эквівалентная 5000 еўра. Раней узнагарода была ўдвая большай — 10 000 еўра.
У папярэднія гады перамагалі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;
2015 — Віктар Казько “Час збіраць косці”.