Сёння Сяргей Чалы правядзе дэбютны стрым на сваім канале
Сяргей Чалы / Еўрарадыё
Незалежны аналітык Сяргей Чалы анансаваў першы стрым на сваім канале "Чалы LIVE": пройдзе ён 13 лютага ў 18:00.
"Тут я буду размаўляць з вамі, дзяліцца навінамі, адказваць на надзённыя пытанні. Пакуль я рыхтуюся, пакідайце свае пытанні ў каментарах і чаце гэтага стрыма. Давайце дамовімся: пытайцеся пра ўсё — не толькі пра Лукашэнку, грошы, справы у эканоміцы, праблемныя заводы і Усебеларускі народны сход! Тут мы не будзем абмяжоўвацца — я гатовы паразважаць на любыя тэмы", — напісаў Чалы ў апісанні роліка.
Чалы з'яўляецца паслядоўным крытыкам палітычнай і эканамічнай мадэлі Аляксандра Лукашэнкі. Ён вядзе програмы "Эканоміка на пальцах" на TUT.by і "Эканоміка з Чалым" на "Белсаце".
6 студзеня ён завёў свой уласны канал на YouTube. За тыдзень на яго падпісалася больш за 11 тысяч карыстальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.