5 чэрвеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель

5 чэрвеня ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель

5 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,3977 да 2,3810 беларускага рубля. А вось курс еўра вырас — з 2,6867 да 2,7028 беларускага рубля. Панізіўся курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4695 беларускага (у чацвер — 3,4741).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,17%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі