Сёння ў Маскве пройдуць беларуска-расійскія перамовы наконт газу

Сёння ў Маскве пройдуць беларуска-расійскія перамовы наконт газу

У чацвер, 6 кастрычніка, у Маскве пройдуць беларуска-расійскія перамовы наконт газу. З беларускага боку ў іх возьме ўдзел міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка Мінэнерга Леанід Шэнец. Паводле яго слоў, газ запампоўваецца ў падземныя сховішчы ў Беларусі "паводле графіку", інфармуе ria.ru.

Як вядома, галоўная тэма перамоваў — цана газу для беларускіх спажыўцоў. Беларускі бок заяўляе пра несправядлівы кантрактны кошт — амаль 133 долара за тысячу кубаметраў — і настойвае на яго пераглядзе (напрыклад, да 73 долараў). Расіяне на саступкі пакуль не ідуць (расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч падкрэсліў, што зніжкі на газ не будзе), упарта заяўляюць пра запазычанасць Беларусі за пастаўкі ў памеры да 300 мільёнаў долараў. Мінск доўгу не прызнае.

На фоне газавых спрэчак Расія знізіла пастаўкі нафты ў Беларусь, у адказ наша краіна істотна павысіла тарыфы на транспарціроўку расійскай нафты праз беларускую тэрыторыю.

Беларусь павысіла пошліну, каб прымусіць Пуціна патэлефанаваць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі