Сёння ў парку Янкі Купалы пройдзе Беларускі нацыянальны кангрэс

Сёння ў парку Янкі Купалы пройдзе Беларускі нацыянальны кангрэс

15 сакавіка а 12-й гадзіне каля помніка Янку Купалу ў Мінску пачнецца Беларускі нацыянальны кангрэс.

Арганізатары не змаглі дамовіцца з уладальнікамі памяшканняў у сталіцы, таму вырашылі правесці свой сход на вольным паветры. Аргкамітэт заклікаў грамадзян прыйсці падтрымаць дэлегатаў кангрэсу ў іх барацьбе за права на мірныя сходы. Таксама арганізатары запрасілі на кагрэс замежных дыпламатаў.

Аргкамітэт абвясціў мэтай кангрэсу аб'яднанне апазіцыйных дэмакратычных сілаў. У аргкамітэт увайшлі такія дзеячы, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык, Зміцер Дашкевіч ды інш. Пераважная большасць партыяў не далучылася да арганізатараў кангрэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі