Сёння ў праваслаўнай царкве ўспомняць бязвінных ахвяр рэпрэсій

Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска / pravminsk.by
Свята-Духаў кафедральны сабор Мінска / pravminsk.by

Сёння ў праваслаўных храмах пройдуць задушныя набажэнствы ў памяць пра ўсіх праваслаўных хрысціянаў, “бязвінна багабітамі забітых ці бязвінна зняволеных”.

Дабраславенне на здзяйсненне гэтых набажэнстваў даў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.

На сайце БПЦ падкрэсліваецца, што яшчэ 10 гадоў назад Архірэйскі Сабор РПЦ адзначаў: Праваслаўная Царква помніць не толькі праслаўленых ёю святых, але і ўсіх нявінных ахвяр рэпрэсій, заклікаючы грамадства захаваць памяць пра гэтыя трагічныя старонкі гісторыі.

Правесці такія набажэнствы пра ўсіх праваслаўных хрысціянаў, загінулых ці зняволеных ў часы багабіцтва, прыняў Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы. Пад канец верасня на Сінодзе было вырашана ўпершыню правесці дзень такіх задушных набажэнстваў. Датай вызначылі 30 кастрычніка.

Экзархатам прапанавалі самастойна вызначыць дзень здзяйснення гэтых набажэнстваў. У Беларусі датай вызначылі сённяшні нядзельны дзень, 31 кастрычніка. Сёлета на гэтую дату прыпадае дзень Сабора новапакутнікаў і спаведнікаў зямлі Беларускай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі