Сёння ў Стакгольме назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Сёння ў Стакгольме назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

У чацвер, 13 кастрычніка, у Стакгольме назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2016 год. Звычайна Шведская акадэмія называе Набеліята-гуманітарыя на тыдзень раней. Але сёлета традыцыя парушаная: акадэмікі вырашылі абвясціць пра свой выбар 13 кастрычніка. Гэта адбылося не таму, што шаноўнае журы не можа прыйсці да згоды. Па словах акадэміка Пэра Вестберга, у гэтым годзе Нобелеўскі камітэт сабраўся толькі ў сярэдзіне верасня. А ўся працэдура займае роўна чатыры тыдні.

Як звычайна, букмекеры прымаюць стаўкі на верагодных уладальнікаў прэміі. Доўгі час у фаварытах быў японец Харукі Муракамі. Дарэчы, на яго баку і сімпатыі леташняй лаўрэаткі "Нобеля" — беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

Але пару дзён таму Муракамі адышоў на другое месца. Лідрам у прагнозах букмекераў стаў кенійскі пісьменнік, драматург і публіцыст Нгугі Ва Тхіонга. Трэцяе месца ўпэўнена трымае сірыйскі паэт Адоніс.

Што праўда, усе трое ключавых прэтэндэнтаў на "Нобеля" шмат гадоў ходзяць у фаварытах, а Нобелеўскі камітэт умее здзіўляць. Імя лаўрэата будзе абвешчана сёння ў 14:00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі