Сёння выберуць самую прыгожую студэнтку Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску пройдзе фінал рэспубліканскага этапа XXIII Міжнароднага конкурсу паміж ВНУ "Каралева Вясна — 2014".
Яго арганізатары — Беларускі і Расійскі саюзы моладзі. 15 удзельніц са сталіцы і рэгіёнаў пастараюцца здзівіць гледачоў арыгінальнымі вячэрнімі ўборамі і выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".
Права прадстаўляць Беларусь у фінале Міжнароднага конкурсу "Каралева Вясна — 2014" атрымаюць тры дзяўчыны. Выніковая барацьба разгорнецца ў Расіі, у горадзе Чыта напачатку ліпеня. Беларускім прыгажуням прыйдзецца пазмагацца з удзельніцамі з дзясятка краін, сярод якіх Расія, Кітай, Арменія і Узбекістан.
Фота — ria.ru