Сёння выпісваюць беларуску, якая пацярпела ў аварыі аўтобуса ў Польшчы

Сёння выпісваюць беларуску, якая пацярпела ў аварыі аўтобуса ў Польшчы

Беларуску, якая найцяжэй пацярпела ў аварыі аўтобуса ў Польшчы, 27 красавіка выпісваюць з лякарні. На наступны дзень яна плануе вярнуцца ў Гродна.

Для эвакуацыі жанчыны з трасы, дзе перакуліўся аўтобус з беларускімі турыстамі, польскія выратавальнікі выклікалі верталёт. Яе стан непакоіў дактароў — раней яны каментавалі, што яна можа застацца ў лякарні надоўга.

"Гэтую жанчыну з вялікай доляй верагоднасці сёння выпісваюць. Заўтра яна будзе тут, на месцы. Ёй дадуць дакументы на выпіску, і тады мы нешта будзем ведаць", — паведаміла Еўрарадыё Святлана Якімава, дырэктарка гродзенскага турагенцтва "Дон Кіхот", якое займалася арганізацыяй паездкі ў Польшчу.

Пакуль невядома, у якой ступені страхоўка кампенсуе выдаткі па лячэнні жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі