Таццяна Халадовіч — на 5-м месцы ў алімпійскім турніры па кіданні кап’я
Беларуская легкаатлетка Таццяна Халадовіч заняла пятае месца ў фінале спаборніцтваў па кіданні кап’я на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. У найлепшай спробе яна паказала вынік 64 метры 60 сантыметраў, аднак гэта значна ніжэй яе паказнікаў, якія былі на сёлетнім чэмпіянаце Еўропы — 66 м 34 см.
Першае месца ў спаборніцтвах заняла харватка Сара Колак, на другім месцы Сунет Фільюн з Паўднёваафрыканскай рэспублікі, трэцяе месца ў чэшкі Барборы Шпатакавай. На чацвёртым месцы — полька Марыя Андрэйчык.
Вынік бронзавай прызёркі — 64 м 80 см. Такім чынам, беларускай спартсменцы не хапіла 20 см для ўваходжання ў тройку лідараў.