Такаеў афіцыйна стаў прэзідэнтам Казахстана

Reuters
Reuters

Цэнтрвыбаркам Казахстана 10 чэрвеня абвясціў афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Касым-Жомарт Такаеў, які набраў на пазачарговых выбарах 70,96% галасоў, прызнаны абраным прэзідэнтам Казахстана.

У галасаванні на выбарах прэзідэнта Казахстана прагаласавала 77,4% выбаршчыкаў. Аміржан Касанаў ад нацыянал-патрыятычнага руху "Ұлт тағдыры" набраў 16,23%, кандыдат ад партыі "Ак жол" Данія Еспаева — 5,05%.

Праціўнікі выбараў назвалі іх недэмакратычнымі, падчас акцый пратэсту ў розных гарадах Казахстана было затрымана каля 500 чалавек.

Першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў аб'явіў аб сваёй адстаўцы 20 сакавіка 2019 года. Пасля сыходу з прэзідэнцкага паста ён застаўся ва ўладзе на іншай пасадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі