Танкі ля мемарыяла савецкім воінам у Берліне накрылі ўкраінскімі сцягамі
Танкі ля мемарыяла савецкім воінам у Берліне / Фота з сацсетак
Раніцай у сераду танкі ля мемарыяла савецкім воінам у Берліне былі накрытыя ўкраінскім сцягамі. У такім выглядзе яны прастаялі некалькі гадзін, паведамляе ВВС. Фатаграфіі і відэа з'явіліся ў сацсетках, аднак да 9:30 сцягоў на помніку ўжо не было.
Расійская амбасада ў сувязі з гэтым гэтым інцыдэнтам заявіла ноту пратэсту. У каментары, апублікаваным на сайце дыпмісіі, гаворыцца, што дыпламаты абураныя "выхадкай" і разглядаюць "дадзенае здарэнне як апаганенне помніка савецкім воінам, што загінулі ў баях за вызваленне Еўропы ад нацызму". У заяве таксама гаворыцца, што сцягі былі прыбраныя "пры садзейнічанні берлінскіх праваахоўных органаў".
Немецкие полицейские снимают флаг Украины с танка возле Мемориала павшим советским воинам в Тиргартене. В связи с этим посольство РФ направило ноту в МИД ФРГ. Ранее в полиции Берлина на запрос rbb ответили, что не будут инициировать расследование, поскольку памятник не пострадал pic.twitter.com/ouyhefMJNL
— DW на русском (@dw_russian) March 30, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.