Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі
Упаўнаважаны Офіса Ціханоўскай Віталь Малчанаў і прадстаўніцы Тартускага ўніверсітэта / t.me/tsikhanouskaya/
Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Упаўнаважаны Офіса Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта. На ёй прадстаўнікі апошняга пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Таксама абмяркоўваліся візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне.
Акрамя таго, Талінскі ўніверсітэт пацвердзіў, што знятыя абмежаванні з беларускіх студэнтаў, іх зноў прымаюць на навучанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.