Тар'я Турунен: Дзякуй! У беларусаў вельмі прыгожая мова! (фота)

15 лістапада ў мінскай Чыжоўка-Арэне прайшоў канцэрт былой салісткі гурта Nightwish Тар'і Турунен. Першапачаткова ён планаваўся ў Палацы Рэспублікі, што выклікала зразумелае непаразуменне ў фанатаў, бо сядзячая пляцоўка — не найлепшае месца для рок-канцэрта. У выніку арганізатары перанеслі мерапрыемства на больш вялікую і сучасную пляцоўку і, здаецца, не прагадалі — хаця на Тар'і і не было такога аншлагу, як на першым у Чыжоўка-Арэне канцэрце Three Days Graсe, але ў Палац Рэспублікі ўсе жадаючыя наўрад ці змясціліся б.

Фінская спявачка прывезла ў Беларусь свой чацверты альбом "Colours in the Dark", тур у падтрымку якога працягваецца ўжо больш за год. Нягледзячы на гэта, Тар'я не выглядала стомленай. Амаль пасля кожнай песні рок-дзіва дзякавала публіцы за падтрымку, прычым па-беларуску, а бліжэй да сярэдзіны выступу нават пашкадавала, што амаль не ведае беларускай мовы, бо яна вельмі прыгожая.

Сэтліст канцэрта напалову складаўся з песень з альбома "Colours in the Dark". Астатнія 8 кампазіцый былі з трох мінулых дыскаў Тар'і, а на біс прагучаў кавер на Nightwish "Wish I Had an Angel".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі