“Тайбаксёр у вышыванцы” Дзмітрый Валент зноў стаў чэмпіёнам свету
Нацыянальная зборная Беларусі па муай-тай вярнулася з чэмпіянату свету па муай-тай.
“Усяго два медалі Беларусь саступіла расіянам, а першае месца ўзялі тайцы. Найлепшым байцом чэмпіянату прызнаны беларус Андрэй Герасімчук (катэгорыя +91 кг, — Еўрарадыё)”, — паведамляе старшыня Беларускай федэрацыі кікбоксінга і тайскага боксу Юрый Караеў.
Знакаміты беларускі баец Дзмітрый Валент стаў чэмпіёнам свету ў вазе 81 кг. Нагадаем, што Валент з’яўляецца адным з самых патрыятычных беларускіх спартсменаў. Увосень 2014 года на прафесійным турніры ў Мінску, які транслявалі на ўвесь свет, беларус выйшаў у рынг у нацыянальнай вышыванцы.
Яшчэ адзін легендарны беларус Андрэй Кулебін узяў срэбраны медаль, саступіўшы ў фінале тайцу. Таксама мужчынская зборная атрымала яшчэ адно срэбра і бронзу. Сярод жанчын беларускі Марыя Валент і Алена Ляшкевіч узялі срэбраныя медалі.