Тэлеграм-канал Hrodna.life збіраюцца прызнаць "экстрэмісцкім"
Тэлеграм-канал Hrodna.life збіраюцца прызнаць "экстрэмісцкім". Суд прызначаны на 9 ліпеня. Ініцыятарам з'яўляецца пракуратара Гродна. Ужо ёсць заключэнне абласной камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет экстрэмізму. Да таго ж пракуратура аналізавала матэрыялы маніторынгу, які правялі супрацоўнікі дзяржбяспекі.
У выніку ў тэлеграм-канале выявілі паведамленні, "накіраваныя на распальванне... варажнечы" — сацыяльнай, палітычнай. Праўда, пакуль невядома, якія тэксты маюцца на ўвазе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.