Тэлеканал "Дождь" у Латвіі аштрафавалі на 10 тысяч еўра
Тэлеканал "Дождь" / ria.ru
У Латвіі на 10 тысяч еўра аштрафавалі расійскі тэлеканал "Дождь". Пра гэта паведаміў у Твітэры кіраўнік Нацыянальнага савета электронных СМІ Іварс Абаліньш.
Прычынай стала тое, што канал пазначыў Крым як частку Расіі, а таксама назваў расійскае войска "нашым войскам".
Гэта ўжо другое парушэнне, учыненае тэлеканалам. Калі будзе трэцяе, то ў іх могуць ануляваць ліцэнзію на вяшчанне.
Па словах Абаліньша, тэлеканал мусіць паважаць і выконваць законы Латвіі, дзе цяпер месціцца рэдакцыя.
Яшчэ адзін скандал з вядоўцам тэлеканала выбухнуў літаральна ў апошнія суткі. Тэлевядоўца занепакоіўся станам расійскіх салдатаў на фронце. Пасля гэтага ў рэдакцыі заявілі, што вядоўцу звольнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.