Тэлепраграма "Контуры": Іпэшнікі вяртаюцца на рынкі і ў гандлёвыя цэнтры

Тэлепраграма "Контуры": Іпэшнікі вяртаюцца на рынкі і ў гандлёвыя цэнтры

Індывідуальныя прадпрымальнікі пасля студзеньскага "прастою" ўсё больш вяртаюцца на рынкі. Пра гэта паведамляе праграма "Контуры" на тэлеканале АНТ.

Так, у цэнтрах "Свет моды" гандлёвага дома "Ждановічы" па стане на 14 лютага працавалі ўжо ад 73,3% да 97,8% гандлёвых кропак. Па стане на 4 лютага, напрыклад, там працавала ад 55% да 72% гандляроў.

Па словах намесніцы міністра гандлю Ірыны Наркевіч, падобная ж сітуацыя назіраецца і па ўсё Беларусі. У нашай краіне налічваецца 540 гандлёвых цэнтраў — там працуюць ужо 76% прадпрымальнікаў. Горш выглядае сітуацыя на рынках краіны: на 340 рынках працуюць працуюць 37% прадпрымальнікаў.

Як вядома, з 1 студзеня большасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, не працуюць. Яны заяўляюць, што немагчыма працаваць ва ўмовах дзейнасці ўказа Аляксандра Лукашэнкі №222, які прымушае іх мець сертыфікаты Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі