Тэлевядоўца з АНТ хоча прасіць прабачэння ў пабітай жанчыны

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 верасня ў адным з мінскіх двароў адбыўся канфлікт. Дзве жанчыны на аўтамабілях не маглі раз'ехацца. У выніку адна з іх моцна збіла другую. Ініцыятаркай бойкі відавочцы называюць вядоўцу тэлеканала АНТ Каліну Вардомскую. 
 

У каментары "Комсомольской правде" тэлевядоўца сказала, што вельмі раскайваецца ў сваім эмацыйным зрыве. "Не ведаю, што на мяне найшло, навошта я наогул выйшла з машыны. Ніколі нічога падобнага са мной не адбывалася. Мне вельмі сорамна. Я хачу папрасіць прабачэння ў гэтай жанчыны", — заявіла Вардомская. Па яе словах, у яе зараз вельмі складаная жыццёвая сітуацыя.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі