Тэнісны дуэт Азаранка і Сабаленка прайграў на турніры ў Маямі
Беларускі тэнісны дуэт Вікторыі Азаранка і Арыны Сабаленка прайграў у парным разрадзе на турніры ў амерыканскім Маямі катэгорыі “Прэм’ер”. Нашы суайчынніцы саступілі немецка-ўкраінскаму тандэму Таццяна Марыя / Леся Цурэнка — 6:3, 2:6, 4:10.
Раней Азаранка і Сабаленка гулялі ў парным разрадзе на турніры ў Індыян-Уэлсе, дзе дайшлі да другога кола.
На турніры ў Маямі выступы працягне Вікторыя Азаранка — у трэцім коле яна згуляе з Анастасіяй Севаставай з Латвіі (№ 17 у сусветным рэйтынгу). Матч пачнецца прыкладна ў 21.30 паводле беларускага часу. Яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал “Беларусь 5”.