Тэрміновы зварот Назарбаева: Архітэктура свету будзе змяняцца
Прэзідэнт Казахстана гаварыў, як пра сітуацыю ў сваёй краіне, так і пра "глабальныя выпрабаванні".
Казахстанскі прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў 11 лістапада выступіў з тэрміновым зваротам да сваіх суайчыннікаў. Ён паабяцаў, што дзяржава захавае сацыяльныя абавязкі, нягледзячы на тое, што сусветную эканоміку чакаюць "глабальныя выпрабаванні". Паводле слоў Назарбаева, свет па-ранейшаму сутыкаецца з новымі выклікамі і пагрозамі, а сусветная эканоміка так і не саўладала з наступствамі глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу.
"Я з свайго вялікага вопыту проста адчуваю, што бліжэйшыя гады стануць часам глабальных выпрабаванняў, для ўсяго свету і для нас таксама, будзе мяняцца архітэктура свету. Годна прайсці гэты складаны этап змогуць не ўсе дзяржавы, гэтую мяжу пяройдуць толькі моцныя, згуртаваныя народы і краіны", — цытуюць словы Нурсултана Назарбаева "Навіны-Казахстан".
Фота — ria.ru