Толькі ў Мінску ў суд перадалі больш за 450 справаў аб экстрэмізме

Будынак Мінскага гарадскога суда​
Будынак Мінскага гарадскога суда​

Мінскія следчыя ўжо накіравалі ў суд 454 крымінальныя справы аб экстрэмізме, паведамляе sb.by са спасылкай на начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргея Паско. Абвінавачанні па гэтых справах выстаўленыя 531 чалавеку. Акрамя таго, у вытворчасці ў следчых знаходзіцца яшчэ каля 250 такіх крымінальных справаў.

Паско патлумачыў такую колькасць экстрэмістаў у Мінску дзейнасцю тэлеграм-каналаў і даверлівасцю простых грамадзян.

"Частка насельніцтва абсалютна шчыра паверыла ўсяму, што напісана ў тэлеграм-каналах. Для мяне гэта было дзіўна, што грамадзяне, паверыўшы неправеранай інфармацыі, выходзілі на вуліцы і здзяйснялі даволі сур'ёзныя злачынствы", — заявіў прадстаўнік СК.

У Беларусі "як экстрэмізм кваліфікуюць папулярныя цяпер артыкулы аб распальванні сацыяльнай варожасці, апраўданні нацызму, закліках да звяржэння канстытуцыйнага ладу, спробах захопу ўлады, стварэнні экстрэмісцкай групоўкі і да таго падобнае. Акрамя таго, думаю, масавыя беспарадкі (артыкул 293 КК) таксама, імаверна, адносяць да экстрэмісцкіх складаў",казаў раней у інтэрв'ю Deutsche Welle юрыст-праваабаронца Аляксей Лойка. Такім чынам, ледзь не ўсе ўдзельнікі пратэстаў могуць трапляць пад вызначэнне "экстрэміст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі