Традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды плануюць на 5 лістапада

Традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды плануюць на 5 лістапада

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзенне 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынга ў Курапатах, прысвечаных Дню памяці продкаў, паведамляе сайт pieramoha.org.

План звычайны: шэсце пачнецца ад Гадзіннікавага завода (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”), а потым пройдзе праспектам Незалежнасці ды іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек

Дзяды адзначаюцца 2 лістапада. Некалі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі яго адмянілі. Таму традыцыйнае шэсце ў Курапаты, калі 2 лістапада не выпадала на нядзелю, ладзілася раней (летась 30 кастрычніка).

Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10.30 да 11.30 ля Гадзіннікавага завода, потым пачынаецца шэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі