Трэнер весляроў, у якога знайшлі мельдоній: З-за сэрца не раз выклікаў “хуткую”

Трэнер весляроў, у якога знайшлі мельдоній: З-за сэрца не раз выклікаў “хуткую”

Міжнародная федэрацыя каноэ (ICF) дагэтуль грунтоўна не патлумачыла, на якіх падставах з Алімпіяды знятая мужчынская зборная Беларусі. На гэтую каманду ўскладаліся асаблівыя медальныя надзеі. Сцяганосцам усёй алімпійскай зборнай выбралі канаіста Аляксандра Багдановіча.

ICF заяўляе, што мае бясспрэчныя доказы таго, што беларусы прымалі мельдоній прама падчас збораў у Францыі. Пры гэтым Сусветнае антыдопінгавае агенцтва не дасылала ў беларускае НАДА ніякіх лістоў з прэтэнзіямі.

Таму звяртаемся ў Міжнародную федэрацыю каноэ і просім паведаміць пра канкрэтныя доказы віны. Але, нягледзячы на ўжо прынятае рашэнне, грунтоўных аргументаў ведамства не прыводзіць.

Трэнер весляроў, у якога знайшлі мельдоній: З-за сэрца не раз выклікаў “хуткую”

“З-за тонкасці гэтай справы мы не гатовыя публічна казаць пра спецыфіку ў дадзены момант. Мы паразмаўлялі з камандай Беларусі, яны ў курсе бягучай сітуацыі”, — паведамляе Еўрарадыё Рычард Пеці, менеджар па грамадскіх сувязях і працы са СМІ у Міжнароднай федэрацыі каноэ.

Аднак трэнеры зборнай, спартсмены і нашы спартовыя функцыянеры кажуць, што таксама не ведаюць пра доказы.

Фота ўзятыя са старонак Рычарда Пеці і вясляркі Марыны Літвінчук у сацыяльных сетках

На дадзены момант вядома, што асноўная прэтэнзія ад ICF у бок мужчынскай зборнай Беларусі па каноэ — 16 таблетак “Мілдранату” ў трэнера жаночай зборнай Генадзя Галіцкага. Спецыяліст прысутнічаў на базе ў Францыі у красавіку, калі паліцыя і антыдопінгавае агенцтва правяло там вобшук. З пачатку года “Мілдранат” лічыцца допінгам: яго галоўнае дзеючае рэчыва — забаронены мельдоній. У Беларусі такія таблеткі можа купляць увогуле без рэцэпта.

Трэнер весляроў, у якога знайшлі мельдоній: З-за сэрца не раз выклікаў “хуткую”

“Вёз у Францыю тры пласцінкі па 10 таблетак “Мілдранату”. У дзень прымаў па адной. Перад вобшукам засталося 16 таблетак. Пласцінкі ляжалі ў тумбачцы. Я ім усё паказаў”, — апавядае Генадзь Галіцкі.

Еўрарадыё: Чаму вы ўзялі ў Францыю гэты прэпарат?

Генадзь Галіцкі: У 2015 годзе мне два разы прыхоплівала сэрца. Здаралася гэта ў час паміж зборамі, калі знаходзіўся ў Мазыры. А пятай раніцы 26 ліпеня быў сардэчны крызіс. “Хуткую дапамогу” выклікаў. У другі раз гэта паўтарылася, калі не блытаю, 15 сакавіка. Пасля гэтага, калі адчуваў сардэчны дыскамфорт, купляў гэтыя таблеткі і прымаў. Па рэкамендацыі кардыёлага раней я прымаў “Прэдуктал”, які для прафесійных спартсменаў таксама забаранілі ў 2014 годзе. І мне выпісвалі “Мілдранат”.

Як стала вядома Еўрарадыё, арыгінал рэцэпта, які браў з сабой у Францыю Галіцкі, высланы ў Міжнародны спартыўны арбітраж Лазаны. Копію таго самага рэцэпта, пакуль у Лазане вядзецца разбор сітуацыі, просяць не публікаваць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі