Трохбаковая кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 26 жніўня
Сустрэча, якая прайшла 3 жніўня, доўжылася каля 12 гадзінаў і скончылася позна ўначы.
Трохбаковая кантактная група па Украіне збярэцца ў Мінску 26 жніўня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў прадстаўніка так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніса Пушыліна.
Нагадаем, што папярэдняе пасяджэнне кантактнай групы, а таксама яе рабочых падгруп адбылося ў Мінску 3 жніўня. Яно доўжылася каля 12 гадзінаў і скончылася позна ўначы. На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне абмену ваеннапалоннымі, тэкст пагаднення пра адвод узбраення калібрам менш за 100 мм, аднаўленне водазабеспячэння і чыгуначнай інфраструктуры на Данбасе.
Фота: БЕЛТА