Трохзоркавы гатэль у Мінску каштуе даражэй, чым у Маскве

Трохзоркавы гатэль у Мінску каштуе даражэй, чым у Маскве

Беларускім гатэлям варта зніжаць свае расцэнкі, заявіў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны. Яго заява прагучала падчас інтэрв'ю тэлеканалу АНТ у праграме "Контуры" 10 студзеня.

Чыноўнік адзначыў, што кошты ў беларускіх гатэлях амаль удвая перавышаюць адпаведныя кошты ў краінах Балтыі або Маскве.

Партны: "Піцер, Масква — тры зоркі каштуюць 40 долараў, у Прыбалтыцы — 30-40 долараў, у нас — 65-70. Ні ў якім разе нельга дапускаць гэтага. Гатэлям і іншым сродкам размяшчэння неабходна зніжаць свае выдаткі і збіваць гэты кошт".

Партны зазначыў, што ў беларускіх санаторыях і гатэлях ёсць вольныя месцы. На яго думку, неабходна арыентавацца не на высокі кошт і незапоўненыя гатэлі, а браць колькасцю наведнікаў пры невысокіх коштах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі