Турчынаў: Большасць "Нябеснай сотні" былі забітыя сілавікамі

Пра гэта ён заявіў на адкрыцці пасяджэння камітэта па парламенцкім супрацоўніцтве паміж Украінай і ЕС.



"Ужо дакладна вызначаная адказнасць, пачынаючы з экс-прэзідэнта Украіны і яго бліжэйшага атачэння... Я хачу сказаць, што безумоўна важна знайсці снайпераў, якія адкрывалі агонь, але большасць людзей была забіта менавіта, і гэта ўжо даказаны факт, са зброі, якая была ў руках прадстаўнікоў сілавых структур. І менавіта загад забіваць мірных грамадзян мы лічым найбольшым злачынствам", — перадае censor.net.ua словы Турчынава.



Нагадаем, у выніку супрацьстаяння паміж праваахоўнікамі і ўдзельнікамі Еўрамайдана ў студзені-лютым загінулі 103 чалавекі.



Фота — vesti.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі