Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск да 15 траўня
Самалёт кампаніі Turkish Airlines / фота з адкрытых крыніц
Turkish Airlines падоўжыла адмену рэйсаў у Мінск да 15 траўня. Адмененыя таксама рэйсы ў расійскія гарады Сочы (да 18 красавіка) і ў Растоў (таксама да 15 траўня).
Стамбул, нагадаем, застаецца адной з нямногіх магчымасцяў для беларусаў і расіянаў дабрацца да іншых краін. "Белавія" лётае ў Стамбул, але працягласць палёту істотна павялічаная — праз закрыццё часткі паветранай прасторы Расіі для палётаў грамадзянскай авіяцыі. Гэтыя рэйсы выконваюцца па іншым раскладзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.