Турысты накідалі ў фантан Трэві больш за мільён еўра

Турысты накідалі ў фантан Трэві больш за мільён еўра

Турысты накідалі за год у фантан Трэві, самы вядомы ў Рыме, 1,4 млн еўра (гэта на 100 тысяч больш, чым было ў 2013 годзе, пасля два гады ён быў на рэстаўрацыі), піша газета La Repubblica. Гэтыя грошы пойдуць на дабрачыннасць — на стварэнне бясплатнага супермаркета для бедных сем’яў, а таксама сталовак і прытулкаў для жабракоў.

Сярод турыстаў існуе цэлы абрад, звязаны са згаданым фантанам. Каб вярнуцца ў Рым, яны мусяць стаць да яго спіной і кінуць у ваду правай рукой манету. На дне фантана знаходзяць не толькі еўра, але і долары (у тым ліку аўстралійскія), японскія ены. Дарэчы, атрымліваецца, што прыбытак, які дае фантан Трэві, перавышае прыбытак сярэдняга рымскага музея.

Турысты накідалі ў фантан Трэві больш за мільён еўра
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі