“Тутака” будзе горача: збіраемся на Фэст абуджаных — эфір са Станкевічам

Павел "Стана" Станкевіч / Еўрарадыё
Павел "Стана" Станкевіч / Еўрарадыё

Паспелі ўжо засумаваць па сапраўдных беларускіх оўпэн-эйрах? Якія эмоцыі адчуваеце, калі чытаеце наступныя радкі: “Сёлета славуты Барык ля Гарадка на Беласточчыне пры мяжы з Беларуссю на некалькі дзён стане пляцоўкай для ўсебеларускага пікніка ў межах фестывалю «ТУТАКА»! Некалі тут адбывалася легендарнае “Басовішча”, на якім 30 гадоў сустракаліся свабодныя беларусы”… Ну што, час пакаваць заплечнік і праверыць стан намёта — 14 і 15 ліпеня маем магчымасць адцягнуцца па-сапраўднаму!

Якія сюрпрызы рыхтуе Фестываль абуджаных “Тутака” сёлета? Што апроч музыкі і сустрэч з сябрамі чакае наведвальнікаў? У якім стане сёння беларуская культура і ці можа выжыць тэатр у эміграцыі? Ці ёсць магчымасці дапамагчы прыехаць на фэст ахвочым далучыцца да мерапрыемства беларусам з Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае заснавальнік Фестывалю абуджаных “Тутака”, старшыня фонду “Тутака” Павел Станкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі