TUT.by: Дырэктара домабудаўнічага камбіната злавілі на хабары ў... 300 рублёў

TUT.by: Дырэктара домабудаўнічага камбіната злавілі на хабары ў... 300 рублёў

На дырэктара ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат" Сяргея Сямашку пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Нібыта 30 траўня ў Мінску Сямашка атрымаў ад прадстаўніка прыватнай кампаніі хабар у... 300 рублёў. За гэта дырэктар мусіў забяспечыць своечасовую аплату за выкананыя падрадчыкам работы на будаўніцтве жылога дома па вуліцы Купрэвіча.

Паводле звестак TUT.by, дырэктар домабудаўнічага камбіната прызнаўся ў атрыманні хабараў на суму больш як 2,5 тысячы рублёў і ўжо кампенсаваў шкоду. Сямашка адпушчаны пад абавязанне аб яўцы. Яго справай займаецца КДБ. 

ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат" уваходзіць у дзяржаб'яднанне "Мінскбуд". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі