Тыдзень для закаханых на Еўрарадыё

Хочаш зрабіць падарунак сваёй другой палове ці нагадаць пра свае пачуцці? А можа, твой ідэал пакуль не ведае, колькі ён значыць для цябе?
У любым выпадку, надышоў час дзейнічаць! 

Раскажы пра сваё каханне любым цікавым і рамантычным чынам. Дасылай свае прызнанні ў выглядзе фотак, відэа, калажаў, ці проста кранальных словаў разам з фоткай і іменем свайго каханага чалавека на пошту Еўрарадыё [email protected]. Усе твае рамантычныя парывы мы апублікуем на сайце і ў акаўнтах Еўрарадыё ў сацыяльных сетках, каб іх убачыў сусвет, ну, і, вядома, тыя, каму яны прызначаюцца.

Аўтар самага цікавага прызнання па версіі Еўрарадыё і канцэртнага агенцтва "Атам Інтэртэймэнт" атрымае запрашальнік на дваіх на канцэрт Джэймса Бланта, вядомага па рамантычных супер-хітах You’re beautiful, Goodbye My Lover і шматлікіх іншых. Канцэрт адбудзецца 5 кастрычніка ў мінскім Палацы Рэспублікі.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў аўторак, 12 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі