У 1/16 фіналу Кубка Беларусі БАТЭ згуляе ў Стаўбцах з “Нёманам-Агра”
У чацвер, 15 чэрвеня, у Мінску ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/16 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Пераможца ў пары будзе вызначацца па выніках аднаго матчу. Яны будуць адбывацца 8 і 9 ліпеня, інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Былі сфармаваныя наступныя пары:
СДЮШАР-8 Гомель — "Нёман" Гродна
"Луч" Мінск — "Шахцёр" Салігорск
"Нёман-Агра" Стоўбцы — БАТЭ Барысаў
"Тарпеда-Мінск" — "Гомель"
"Лакаматыў" Гомель — "Віцебск"
"Чысць" — "Дынама-Мінск"
"Смалявічы"-СТІ — "Тарпеда"-БелАЗ
"Белшына" Бабруйск — "Іслач" Мінскі раён
"Баранавічы" — "Нафтан" Наваполацк
"Слонім" — "Дняпро" Магілёў
"Орша" — "Славія-Мазыр"
"Волна" Пінск — "Мінск"
"ЮАС-Строй" Жыткавічы — "Слуцк"
"Маладзечна-ДЮСШ №4" — "Крумкачы" Мінск
"Смаргонь" — "Дынама-Брэст"
"Граніт" Мікашэвічы — "Гарадзея"
Нагадаем, што дзейным уладальнікам Кубка Беларусі з'яўляецца брэсцкае "Дынама".