У 2016 г. у Беларусі было 721 злачынства па распаўсюдзе або рэкламе парнаграфіі

У 2016 г. у Беларусі было 721 злачынства па распаўсюдзе або рэкламе парнаграфіі

У мінулым годзе ў Беларусі было зарэгістравана 721 злачынства, звязанае з распаўсюдам або рэкламай парнаграфіі. Такую лічбу афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова назвала ў эфіры "Альфа-Радыё" 17 студзеня.

Па яе словах, апошнім часам следчыя ўсё часцей сутыкаюцца з выпадкамі, калі людзі ставяць "лайк" або дадаюць сабе на старонку парнаграфічнае відэа і не лічаць гэта злачынствам. Прадстаўніца Следчага камітэта нагадала, што пад "распаўсюдам парнаграфіі" маеца на ўвазе яе размяшчэнне і перамяшчэнне з дапамогай сацсетак, а таксама з тэлефона на тэлефон. Ганчарова падкрэсліла, што распаўсюдам лічыцца перадача парнаграфіі хаця б адной асобе, незалежна ад спосабу, перадае tut.by. Рэкламай парнаграфічных матэрыялаў лічыцца як выстаўленне іх на ўсеагульны агляд, так і паведамленне пра іх, у тым ліку праз інтэрнэт.

За выраб і распаўсюд парнаграфіі Крымінальны кодэкс прадугледжвае грамадскія работы, штраф, папраўчыя работы або арышт на тэрмін да шасці месяцаў. Тыя ж дзеянні з выкарыстаннем інтэрнэту могуць пацягнуць пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Разам з тым Ганчарова адзначыла, што злачынства характарызуецца наяўнасцю прамога намеру. Па яе словах, усе выпадкі разглядаюцца індывідуальна: "Калі націснутая не тая кнопка — за такое да крымінальнай адказнасці не прыцягваюць".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі