У 2016 годзе Беларусь спыніла імпарт садавіны з Турцыі (спіс)

У 2016 годзе Беларусь спыніла імпарт садавіны з Турцыі (спіс)

У 2016 годзе Беларусь спыніла імпарт садавіны з Турцыі. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата. Наша краіна цалкам адмовілася ад турэцкіх хурмы, ківі, яблык, сельдэрэя, шампіньёнаў, шпінату, чарніц. Сёлета быў зменшаны імпарт вішні (засталося 10% ад 2015 года), клубніц (5%), грушаў (5%), персікаў (15%). Затое вырас імпарт турэцкіх таматаў — у 3,7 разы, а імпарт вінаграда — у 5 разоў. Цікава, што ў 2016-м Беларусь упершыню змагла прадаць і Турцыі 39 тон таматаў!

Сёлета Беларусь не прадавала Турцыі трактары. Затое ўдвая вырас продаж у Турцыю беларускай гарэлкі.

Як вядома, 30 лістапада 2015 года Расія ўвяла санкцыі супраць Турцыі, быў забаронены ўвоз шматлікіх прадуктаў. Так Масква адрэагавала на збіццё турэцкім бокам расійскага Су-24. Калі аналізаваць дадзеныя Белстата, атрымліваецца, што Беларусь фармальна падтрымала антытурэцкія санкцыі Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі