У 30 краінах свету стартаваў продаж новых iPhone (фота)

У 30 краінах свету стартаваў продаж новых iPhone (фота)

21 верасня ў 30 краінах свету стартаваў продаж новых iPhone. У Еўропе — у Германіі, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Ірландыі, Люксембургу, Нарвегіі, Нідэрландах, Партугаліі, Швейцарыі, Францыі, Фінляндыі. Reuters змясціў здымкі, зробленыя ў Сіднэі, Токіа, Сінгапуры і шэрагу іншых гарадах свету. Там былі тысячы жадаючых набыць iPhone XS і iPhone XS Max. На першы цэны пачынаюцца ад 999 долараў, на другі — ад $1099. Гадзіннік Apple Watch Series 4 прадаецца ад 399 долараў.

Другую хвалю продажаў навінак прызначылі на 28 верасня. Дарэчы, у Расіі, якая не трапіла ў першую хвалю, ужо прадаюць месцы ў чарзе за новым iPhone і прапануюць даставіць смартфоны з краін, дзе яны ўжо паступілі ў продаж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі