У 48 гадоў памёр ксёндз Дзмітрый Барыла
Дзмітрый Барыла / catholic.by
28 лютага ў 48 гадоў памёр ксёндз Дзмітрый Барыла. Ён быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў і дэканам Валожынскага дэканата, паведамляе catholic.by.
Барыла — ураджэнец Глыбокага. 24 гады свайго жыцця ён прысвяціў святарскаму служэнню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.