У ААН даведаліся пра "пакаяльныя відэа" з дзецьмі ў Беларусі
У ААН даведаліся пра "пакаяльныя відэа" з дзецьмі і публічныя затрыманні падлеткаў у Беларусі. У звароце праваабаронцаў апісваюцца такія выпадкі.
"Мы паказалі, што як затрыманыя падлеткі, так і тыя, хто вымушаны глядзець на публічныя затрыманні або "пакаянныя" відэа, могуць перажыць цяжкую псіхалагічную траўму", — адзначаюць яны. У выніку ў хлопцаў і дзяўчат "узнікаюць праблемы з сацыяльнай адаптацыяй і паўнавартасным развіццём, а таксама з фарміраваннем успрымання і ўсведамлення асабістай годнасці".
Сярод іншых інфармацыю з Беларусі атрымалі спецдакладчыкі ААН па пытанні аб катаваннях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.