У Адэсе ўшанавалі памяць загінулых пад час пажару 2 траўня

У Адэсе ўшанавалі памяць загінулых на пажары ў Доме прафсаюзаў — трагедыя адбылася роўна год таму, 2 траўня. На плошчы яшчэ раніцай пачалі з’яўляцца прарасійскія грамадскія актывісты, якія размясцілі на плоце, пафарбаваным у колеры ўкраінскага сцяга, партрэты загінулых. Яны правялі мітынг, у падчас якога выпусцілі ў неба паветраныя шары чорнага колеру і галубоў. Удзельнікі акцыі скандавалі “Не забудзем — не даруем!”.

Прыхільнікі адзінай Украіны правялі сваю памятную акцыю на Саборнай плошчы.
Парадак на абодвух мерапрыемствах забяспечвалі 3 тысячы супрацоўнікаў міліцыі з бранятэхнікай, а таксама актывісты добраахвотніцкіх фармаванняў “Самаабароны”.

2 траўня 2014 года ў Адэсе адбыліся сутыкненні паміж прарасійскімі мітынгоўцамі і прыхільнікамі адзінай Украіны. На вуліцах загінула некалькі чалавек. Пасля гэтага “кактэйлямі Молатава” быў падпалены Дом прафсаюзаў, дзе ўмацаваліся прарасійскія актывісты. Паводле афіцыйных дадзеных, загінула 48 чалавек, болей за 200 атрымала раненні. Найбольш распаўсюджаная версія смерці — атручэнне невядомым газам, перадае newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі