У Адэсу прыбыў танкер з іранскай нафтай для Беларусі
У марскі порт Адэсы прыбыў танкер з іранскай нафтай для Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Сяргей Грыб.
Па яго словах, танкер прывёз 80 тысяч тон нафты і ўжо разгружаны. Першая партыя нафты мусіць паступіць на Мазырскі НПЗ на працягу гэтага тыдня.
Напрыканцы 2016 года Аляксандр Лукашэнка даў заданне дыверсіфікаваць пастаўкі нафты ў нашу краіну, каб не залежаць ад адзінага пастаўшчыка — Расіі.