5 красавіка ў адміністрацыйных будынках Мінска адключаць батарэі

5 красавіка ў адміністрацыйных будынках Мінска адключаць батарэі

5 красавіка ў Мінску пачнуць адключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, на прадпрыемствах. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальнік аддзела энергетыкі Дзмітрый Плашкоў. Адпаведнае рашэнне было прынятае ў Мінгарвыканкаме 4 красавіка.

Астатніх спажыўцоў: садкі, школы, лякарні, кватэры мінчукоў — пакуль што застаюцца з цёплымі батарэямі. Калі ацяпляльны сезон завершыцца для іх, чыноўнікі абяцаюць вырашыць пры ўсталяванні патрэбнага тэмпературнага рэжыму і з улікам спрыяльнага прагнозу.

Калі адключаць ацяпленне, вырашаюць мясцовыя орагны ўлады. Для гэтага трэба, каб сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак запар складала +8 градусаў і вышэй. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі