У "Аднакласніках" патлумачылі, чаму забанілі групу "Католікі Беларусі"
Сацсетка "Аднакласнікі" / ria.ru
Прэс-служба кампаніі "Аднакласнікі" ў каментары Еўрарадыё патлумачыла прычыны, па якіх знікла група "Католікі Беларусі".
"Група была аўтаматычна схаваная ад карыстальнікаў, бо пазбавілася ўладальніка — ён выдаліў свой профіль. Каб група зноў з'явілася ў Аднакласніках, адміністратар павінен аднавіць своў акаўнт і перадаць правы на групу іншаму карыстальніку. Ці напісаць у падтрымку АК з просьбай аднавіць групу", — заяўляюць у кампаніі.
Як распавядала Еўрарадыё, пра выдаленне групы стала вядома 6 чэрвеня. У пабліку было каля 4 тысяч карыстальнікаў. Удзельнікі групы дзяліліся між сабой спасылкамі на артыкулы ў каталіцкай прэсе, малітвамі і рэлігійнымі малюнкамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.