У дачыненні да беларусаў, якія ваююць за мяжой, распачнуць крымінальныя справы
У дачыненні да беларусаў, якія ваююць за мяжой, у хуткім часе распачнуць крымінальныя справы. Гэтага не выключае міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. Ён адзначыў, што МУС толькі збірае даследчыя матэрыялы, а крымінальным пераследам такіх людзей займаецца Следчы камітэт. Аднак пасля старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч паведаміў, што крымінальныя справы будзе расследаваць не Следчы камітэт, а КДБ.
Шуневіч адзначыў, што нядаўнія папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць прыцягваць да адказнасці не толькі за наёмніцтва, а і за ўдзел ва ўзброеных канфліктах у замежжы (арт. 361-3 КК), у будучым павысяць узровень бяспекі для жыхароў нашай краіны. Як інфармую БЕЛТА, міністр унутраных спраў вывучыў біяграфіі гэтых беларусаў і перакананы, што многія з іх — "вельмі экзальтаваныя асобы, якія маглі б у будучыні прынесці нам бяды".