У аэрапорце беларускіх баскетбалістак сустракалі 200 чалавек з аркестрам
Фанаты завалілі дзяўчын кветкамі і нават прымусілі забыць пра крыўдную паразу ад чэшак ў паўфінале чэмпіяната свету.
Еўрарадыё разам з заўзятарамі сустрэла жаночую зборную Беларусі па баскетболе ў аэрапорце і адлюстравала свае ўражанні ў фотарэпартажы.
Алесь (на фота вышэй) прыехаў у аэрапорт аўтаспынам. Ён кажа, што не сустрэць дзяўчын, якія цягам апошняга тыдня сваёй гульнёй дарылі ўсёй краіне свята за святам, папросту не мог. А грошы аддаў на кветкі.
Былі ў аэрапорце і вельмі маладыя заўзятары. Але кемяць у баскетболе яны не горш за дарослых:
Еўрарадыё: А ты каго тут сустракаеш?
Маленькі заўзятар: Баскабалістаў!
― А каго менавіта? Каго больш за ўсіх паважаеш?
― Леўчанку! Яна моцная!
― А ты гульні глядзеў?
― Усе!
― А як ты думаеш, маглі нашыя трапіць у фінал?
― Маглі!
― А чаму не трапілі?
― А, там быў несумленны суддзя!
Ну што ж, як кажуць, вуснамі немаўлятаў... Хаця сама лепшая цэнтравая мінулага чэмпіяната свету Алена Леўчанка, пабачыўшы натоўп заўзятараў, аркестр і кветкі, прызналася, што думаць пра крыўдную паразу ад зборнай Чэхіі больш не хочацца:
"Я думаю, усе ўсё бачылі, усе ўсё ведаюць... Вядома, нам хацелася ўчора гуляць у фінале. Але атрымалася тое, што атрымалася... Добра, што нам па-ранейшаму ёсць да чаго імкнуцца. Таму спыняцца, складаць рукі ніхто не будзе. Мы спадзяемся на медалі!", ― сказала дзяўчына ў інтэрв'ю Еўрарадыё. Але нешта мы забеглі далёка наперад. Трыумфальнага выхаду беларусаконы мытнага кантролю заставалася чакаць яшчэ з паўгадзінкі.

Тым часам людзей рабілася ўсё болей і болей. Недзе а 17-й натоўп вырас да 200 чалавек, і гэта нават калі не лічыць аркестр. Кажуць, калі 8 кастрычніка 2007 года сустракалі беларусак, якія вярталіся з "бронзай" чэмпіянату Еўропы, людзей было больш. Але калі тое было...
Гэтая дзяўчына прыехала сустракаць беларускіх баскетбалістак з Асіповічаў. Яна распавяла, што за нашую зборную "хварэла" стоячы, разам з усёй сям'ёй. У Асіповічах увогуле шмат прыхільнікаў баскетбола. І нават баскетбольная каманда ёсць.
І вось, нарэшце, яны з'явіліся. "Мы ведалі, што людзей будзе шмат, ― смяецца Алена Леўчанка. ― Бо мы чыталі форумы заўзятараў!"
"Нам трэба расці, ― працягвае Алена Леўчанка. ― Якраз зараз, я думаю, усім час задумацца над тым, каб у нас такая магчымасць была. Усім, хто хоча, каб пра Беларусь з захапленнем казалі па ўсім свеце. У нас шмат атрымліваецца, мы не першы раз прывозім добры вынік"
"Каманда зараз вельмі цікавая. Мы шмат гадоў разам і добра разумеем адна адну. Але і новыя гульцы, якія прыходзяць, не адчуваюць ад нас нейкага прэсу... Натуральна, бываюць гульнявыя моманты, і на падвышаных танах тое-сёе... Але зараз нашая каманда ― тое, што трэба. І галоўнае ― бачны рост, развіццё. І, я спадзяюся, так будзе і надалей", ― рэзюмуе Алена Леўчанка.
Аўтографы, кветкі, шампанскае, захапленне заўзятараў. Шчасце. Беларускія баскетбалісткі сапраўды заслугоўваюць таго, каб гэта ўсё ў іх было.
Фота: Tarantino.
Тэкст: Павел Свярдлоў.