У агульным заліку Кубка свету Домрачава паднялася на трэцяе месца
У агульным заліку Кубка свету па біятлоне беларуска Дар’я Домрачава паднялася на трэцяе месца. Пасля сённяшняга другога месца ў спрынце ў яе стала 581 ачко. Лідыруе ў заліку Анастасія Кузьміна са Славакіі — 673 ачкі, на другім месцы — фінка Кайса Макарайнен, у якой 667 ачкоў.
Як вядома, сёлета біятланісткі правядуць яшчэ 4 асабістыя гонкі. У іх і вырашыцца пераможца агульнага заліку.
Your Top 3 of the women's sprint:
— IBU World Cup (@IBU_WC) 15 марта 2018 г.
Anastasiya Kuzmina
@DaryaDomracheva
Yuliia Dzhima #HOL18 pic.twitter.com/ARflsoXn6S