У Акадэміі навук створаць цэнтр па паліталогіі

Акадэмія навук

Акадэмія навук / БЕЛТА

На базе Нацыянальнай акадэміі навук створаць цэнтр па паліталогіі. Адпаведнае рашэнне было прынятае на нарадзе ў прэзідыуме НАН, перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што ў нарадзе ўдзельнічалі палітолагі, сацыёлагі, прадстаўнікі вядучых навукова-даследчых і вышэйшых навучальных устаноў: Інстытута сацыялогіі НАН, Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, Акадэміі нацыянальнай бяспекі, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, БДУ, БДЭУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, БДУКМ, а таксама СМІ.

Як заяўляе БЕЛТА, "галоўнай мэтай новага цэнтра стане палітычнае суправаджэнне дзяржаўнага курсу краіны". Іншымі словамі, цэнтр будзе займацца прапагандай і працаваць выключна на патрэбы цяперашняга палітычнага рэжыму. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі